Ты кажаш, што яе няма:
Памерла дзесьці на падлозе,
Недачакаўшыся… Сям’я—
Не мы з табою. Сумна. Годзе
Мне валачыцца за табой,
Цалуючы твае далоні…
Ты гаварыла, што не той…
Але, чаму балюча ў скронях
Сціскаецца камяк душы,
Калі на твой партрэт дзіўлюся?...
Я толькі дзесяць дзён пражыў
Пад сонцам гэтым. Спадзяюся,
Што, можа, заўтра, потым, зноў
Я здолею адчуць вясну
Дзяўчыны мілай… Важкіх слоў
Не дасылай цяпер яму.
Бо ён забіты, ён не тут,
Дзе вір жыцця шукае нас.
Ты кажаш, “Ластівко”: нялюб…
Чакай. Усё пакажа час.
28.09.2011