Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты не крыўдуй

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Ты не крыўдуй ніколі на мяне...
Пад белым сьнегам
Тлумны дзень засьне
I толькі згадкай непатрэбнай
                                            стане.
Так і жыцьцё паціху праміне,
Адзін спадзеў на новае сьвітаньне.
I хоць мая мяцежная душа
На рынку дваццаць першага
                                          стагодзьдзя, 
Як і раней,
Няварта ні граша,
Я застаюся зь ёй адной у згодзе.
Паэт — не паратунак у бядзе, 
Мяне і на сябе ўжо не хапае. 
Але мой верш за волю бой вядзе, 
Яго надзея-дзея — не сьляпая.
Упаў на Беларусь арлісты цень,
Уласны лёс
Ля прорвы торыць сьцежку...
Ды суцяшэньне ёсьць на чорны
                                                 дзень —
Ня медны грошык, 
А каханьня ўсьмешка.
Яна перад вачмі, як талісман.
Як абярог у непрытульным сьвеце.
I там,
Дзе існасьць ахіне туман,
Сваёю неўміручасьцю пасьвеціць.
Ты не крыўдуй ніколі на мяне
За змарнаваны час,
За парываньні...
Я да цябе прыйду і ў вечным сьне,
Каб папрасіць мілосьці
                                   дараваньня.
Ты не крыўдуй ніколі на мяне... 


Выдатны верш. Не магу

Выдатны верш. Не магу пагадзіцца толькі з радком : "паэт-не паратунак у бядзе..." Яшчэ які паратунак!!!!!!!!!!! Дзякуй Сяргею Законнікаву за паратунак для шматлікіх душ і маёй таксама.