Ты пакліч мяне з сабою
І пачуццяў не хавай,
Шмат каго кахала ўжо я
Але ты цяпер мой рай..
Зноў агонь палае ў сэрцы,
Грае музыка ў душы,
Я з табою захацела
разам быць і назаўжды..
Толькі ты пакліч з сабою
Крочыць поруч скрозь часы,
Каб зліліся нашы лёсы
Быццам ніткі ў паясы...
Мы мінем усе благое
І ўсміхнемся ў канцы,
Дойдзем мы пад небам зорным
Да апошняе вясны...
Там атуляць нас імглою
Цемнай ночы туманы...
Але будзем мы з табою, -
помні гэта назаўжды...