Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты паклічаш, ты пазавеш...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

***

Ты пакліч мяне.Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах…
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
Я. Янішчыц

Ты паклічаш, ты пазавеш,
У дурманы траваў духмяных…
Заблукаем у роснай імгле,
Знікнем разам у белых туманах…

Пачынаецца ўсё з любві,
Нават зманнасць нябеснага шляху.
Перад намі абсягаў гады,
Па-за намі – пакінутасць страху.

Распранаецца поўні святло
У вачах тваіх бляскам любові…
І ліецца з нябёсаў сяйво
Асляпляльна-празрыстай няволі.

Ты палічаш, ты пазавеш
Заблукаць у дзівосным адхланні…
На світанку ў роснае смузе
Знікнуць разам у белым тумане…