Я на ўсход тваёй дарогі.
У тваіх далонях – вецер,
У маіх – палын-трывога.
А на захад – мілавіца,
А на ўсход – гарачы золак.
І дарозе нашай віцца
Цераз неба, аж да зорак.
Цераз вечар, цераз вечнасць.
Разгані маю журбу.
Прытулі мяне, як свечку,
Памаліся і... забудзь.
11.07.2011г.