Ты роднае зямлі
Паклонішся калі?
І продкам, што ў зямлі,
Паклонішся калі?
Іх душы, як з вакон,
З нябёс глядзяць спакон:
Калі ж ты аддасі
Айчыне свой паклон?
З яе крыніц – набраць
Паклонішся калі?
Сцяг годнасці падняць
Паклонішся калі?
Ці толькі ўжо тады,
Як дасць жыццё пад дых,
Паклонішся і ты
У родны кут святы?..