Ты выйграў:
адзін да трох.
Чаго яшчэ болей трэба?
Ты выплакаў – колькі мог.
Памножыў тугу на неба.
Сустрэўся з сабой самім
у восеньскай дымнай прысадзе.
І сам – нібы восеньскі дым.
І страта ў тваім паглядзе.
Кастрышчы – па кімсьці нібы –
палілі пажоўклае лісьце.
І паўставаў на дыбы
вецер, як і калісьці.