Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Вашыя сябры тут!

Апошнiя водгукi

Участник конкурса «Интернет-премия» ТИБО-2010

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Валерыя Кустава

Kustava.jpg

Нарадзілася 9 кастрычніка 1984 года ў Мінску. Стажыравалася ў Akademiі Podlaska (Польшча, 2003). Наведвала філасофска-літаратурнае аддзяленне Беларускага калегіума. Скончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "Літаратурная работа", спецыялізацыя — кінадраматург, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства, спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва. Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 г.

Дэбютавала вершамі ў 1992 годзе (часопіс «Бярозка» №9-10, з прадмовай Алеся Разанава). Аўтар зборнікаў паэзіі «Кроў Сусьвету» (1996, з прадмовай Васіля Жуковіча), «Каб неба сагрэць...» (2004, з прадмовай Рыгора Барадуліна), «Тамсама» (2006). Аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы.

Перакладае з рускай, польскай, французскай. Паасобныя творы В. Куставай перакладаліся на некалькі моваў. Піша песні.



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Грамадскі транспарт –
шалёна інтымна! –
ізноў адчуваю,
што я
на Радзіме.



Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)
                        З. П.

Чаго яшчэ болей трэба:
Дзеўка. Паэт. Неба.
Дзеўка-паэт. Неба.
Дзеўка-паэт-неба.
Чаго яшчэ болей трэба?
Дзеўка Неба - паэт.


Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
— Мы нібы здані, дарагая?
— Нібыта так, мой дарагі.
— Тады даруй мне ўсе грахі?
— А ты даруй мне ўсіх мужчын…
— Не дараваць няма прычын.
     Бо мы ўжо здані, дарагая.
— І я дарую, дарагі.

— Мы пэўна здані, дарагая?
— Нібыта так, мой дарагі.
— Хм, адчуванне, што багі…
— Табе здаецца, дарагі.
— Відаць, што так,
     бо мы ўжо здані… 

Здаецца здані, што жывая.
Здаецца здані, што жывы.
Бывае, жыць мы забываем,
нібыта здані - самі мы.


Пералік аўтараў