Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты зазірні, каханая, мне ў вочы…

Сярэдняя: 4.6 (18 галасоў)

Каханая,
не калаціся сЭрданькам бяз меры…
Няхай яно ў цябе спакойна крОчыць.
Калі ня можаш
слОвам ты маім паверыць –
то, загляні мне ў вочы…

Каханая,
ня трэба сваё сэрца дзерці…
Яно, раптоўна, можа і саскОчыць.
Калі чамусьці
мне ня хочаш верыць –
то, зазірні мне ў вочы…

Бывае,
чалавек не так, як трэба, скажа…
Ня трэба сваё сэрца запалошаваць –
ты паглядзі, каханая, уважліва
ў мае,
адкрытыя табе як вокны, вочы…

20 сакавіка 2014 г.