Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты зноў ляціш у нікуды...

Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)

Ты зноў ляціш у нікуды
Без думак аб жыцці і смерці,
Не церпіш смутку і нуды
І хочаш усе пачуцці сцерці.

І ўжо не важна - дзе ты, з кім.
Што робіш і чаму - не помніш:
У брудзе гадкім і слізкім
Павольна і рашуча тонеш.

Не хочаш бачыць больш святло,
А ў казкі пра дабро не верыш.
Цяпло душы ўжо замяло
І ты маўчыш, а ў сэрцы – неруш.

Ідзеш у тунэлі без канца,
Дзе мог бы быць жыцця агеньчык,
І просіш з неба ты ганца,
Каб кінуў першым ён каменьчык…