Тый дзень у сорак першым
Запомніўся навек.
З храстом нямецкім у хаце
З'явіўся чалавек.
Ён трабавў ў маткі
Пакінуць з дзецьмі хату.
Сабраць свае пажыткі
І ў хлеў прагнаў пракляты.
Ў хаце штаб зрабілі
Патрабавалі сала.
Каб дзеці ім служылі,
І ежы каб хапала.
Дачку рашылі адправіць
Ў нямечыну чужую.
Бяду ж рашыў паправіць
Старэйшы сын матулін.
Пагналі пешым строем
Замест сястры спрытнюгі.
Вярнуся я героем
Чакайце перамогі!
Нямала гора выпала
На долю ўсіх сялян.
Палову іх павыжыглі
Шукалі партызан.
Пакуты ўсе цярпелі
Чакая вызвалення.
Расткі ад бульбы елі
Шукалі немцам мшчэня.
А праз гады чатыры
Дамоў вярнуўся брат.
Фашыстаў калі білі
Папаў ён у медсанбат.
Вярнуліся ў хату
Памылі там падлогу.
Чакалі ўсе салюту.
Сустрэць каб перамогу.
Лілія Воранава(Журавінка)11.05.2020г.