Тыран
Узурпатар, людажэрца,
кроў людскую
любіць піць.
Ну а дзе яна ліецца,
там жадае
вечна жыць.
У путах рабскіх чалавек
працаваць павінен
згодна.
Непакора – гэта здзек,
ад тырана
роднага…
Ты незгодны? –
справа дрэнь,
краты зубаскаляцца…
Але ведай судны
дзень
на тырана скаліцца.
Ну а ён жыве, баіцца
усіх рабоў сваіх
пакорных.
І на троне мітусіцца,
і чакае зорак
чорных…
2014 г.