Тысячы гадоў
Шукаем ісціну.
I чым большая прага пазнання,
Чым глыбей дакопваемся да яе —
Тым глыбей правальваемся
У — непазнанае на гэтым свеце,
Тым больш аддаляемся ад яе
У невядомасць.
Дык ці ж з таго калодзежа пазнання
Пачаты росшук?
Бо чаму так гарчыць
Гэты смак чалавечых ведаў?