Тыя коні не пасьвяцца ў травах мурожных,
Не бяруць хлеб даверліва зь цёплай далоні...
Я жыву, адчуваючы жылкаю кожнай,
Што мяне даганяюць шалёныя коні.
Час, як дзікі табун, капытамі лёс месіць,
Ён наперад ляціць стрымгалоў, без супыну.
Год цяпер непрыкметна сьціскаецца ў месяц,
I становіцца месяц кароткай хвілінай.
Адплываюць бярозкамі белыя рукі,
I сьпяшаюць нябёсы вачэй усьміхнуцца.
Нельга нават прыстоіць прад вечнай разлукай,
Немагчыма назад, хоць бы раз, азірнуцца.
За сьпіной тупацяць, ржуць шалёныя коні...
Адчуваю — хутка дагоняць.
Вельмi спадабауся верш.
Вельмi спадабауся верш. Дзякуй. У мяне тое ж адчуванне.