Падаюць кроплямі ў лужыны нашыя сны,
Ноч абдымае альтанкі халодным дажджом…
Я пажадаў бы чытаць кнігу любай вясны
Цэлую вечнасць… Ды толькі раскрыў парасон…
Толькі на левай руцэ не заблытаўся дыск,
Стрэлкі назад не пайшлі як на зло. І няхай…
Хутка ты знікнеш у цемры. “На свой страх и риск”
Я цябе як заўжды ад сябе адпускаю…
Як заўжды на стагоддзе, а можа, на дзень…
Ты прабач, я ніколі не думаў лічыць…
Падаю кроплямі ў танцы прыгожых ідэй,
Ноч абдымаю, якую цяпер не забыць…
25 жніўня 2012