А можа быць, я той адзіны,
каго ты можаш узяць з сабой
у карыбскі бар, дзе ў дзве гадзіны
на зніжках сонечны напой?
Там пад гук палымянага рытму мы ўсталюем кантакт,
вымавім вернасці клятвы, падпішам шлюбны кантракт.
Ты прымусіш мяне закахацца ў дзіўны, бязмежны свет.
І ведаюць толькі бoгі, чым скончыцца наш тэт-а-тэт.