У душы такое адчуванне:
Ад мяне яшчэ хаваюць штосьці,
Кінуць і глядзяць з замілаваннем,
Як лаўлю абгрызеныя косці.
У душы такое адчуванне:
Хтось магілу крокамі змярае
I ў яхідна-жудасным маўчанні
На людзей нявінных пазірае.
У мяне такое прадчуванне:
Доўга нам да праўды дабірацца,
На шляхах адчаю і змагання
Падаць ніц не раз і паднімацца!