Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У франтавога летапісца Пімена...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
                                                      Пімену Панчанку

У франтавога летапісца Пімена
Вучыліся мы многаму,
                                    а іменна —
Суровасці,
                адкрытасці,
                                 спагаднасці,
Няўрымслівасці,
        снайперскай дакладнасці,
Дасціпнасці,
                    агню,
                             высакароднасці
I —
     непадкупнай грамадзянскай годнасці.
Запала ў сэрца слова яго кожнае —
Набатна-ўсёвідушчае,
                                  трывожнае.
I верыцца —
                    нівек яно не зменіцца —
З расінкі кожнай будзе зноў праменіцца.
Узрошчана яно высокай тайнаю —
Усенароднай праўдай хлебадайнаю.