У гасьцях ня быў - то й не зразумееш.
і сэрцам не адчуеш гэты кліч.
Сьвятло радзімы позірк твой сагрэе,
Не згасьне ў душы,як вечны зьніч.
і вось,нарэшце,родныя мясьціны,
і раптам cэрца закалоціцца хутчэй.
Палі,лугі,сялянскія хаціны,
Тут,нават,галасы гучаць званчэй.
Хто не пабачыў гэтай прыгажосьці,
Таму я раю раз і назаўжды.
Завітвайце часьцей ў госьці,
Каб покліч не згубіць цераз гады.