Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У кастрычнiцкi дзень

Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)
У кастрычнiцкi дзень, не кастрамi сагрэты, не глытком каньяку, не дымком цыгарэты, не цяплом батарэй, а "плюс тройчы па восемь", уляцела... вясна — з павуцiнкай на носе. I давай шуткаваць: "Не чакалi? — Трымайце!" I нагнала ў траву "дзьмуха-сонечных зайцаў" а у прысадах-садах малако першаквецця пралiла: "Наўспамiн — аба мне i аб леце!" Загадала iзноў апрануцца "ў абновы" для спякотных дзянькоў, прамянямi па новай асвяжыла загар (i — а-ёй! — канапушкi) — i гайда баляваць, голле ветрыкам гушкаць. Атрасла ўсю "паэзь" нечаканчыкам-лiўнем. I зiрнула на дол пазалочаны: "Дзiўна! Колькi часу мяне па сезонах не носiць, я не помню такую шыкоўную восень!" 10.18 — 01.19 NIKE SB