У хвіліну невымоўнага адчаю,
абхапіўшы даланямі галаву,
я Хрыста сваім Гасподам велічаю
і злачынца-чалавека выбачаю.
Замаўляю раны сэрца: "Прабачаю!"
Прабачаю!
Прабачаю!
Прабачаю!"
І святлом любові здрадніка вянчаю,
І маленнем за крыўдзіцеля жыву.
9.05.2014