Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У кожнага з нас свая Беларусь.

Сярэдняя: 4.4 (13 галасоў)

"Каждый выбирает для себя
Женщину, религию, дорогу.
Дьяволу служить или пророку -
Каждый выбирает для себя." (Юрий Левитанский)

У кожнага з нас свая Беларусь,
Як маці з адметнасцю рыс,
Складаецца з мноства Сафіяў, Марусь,
Аленаў, Настуль і Ларыс.

У кожнага з нас характар, пагляд
Такі непадобны, як край,
Што сэрца кранае вяртаннем назад,
Як быццам гасцінец у рай.

Не злуйся браток. А што нам дзяліць?
Належым мы кожны сабе...
Жыццё гэта - смага, што не наталіць
І родны куток у табе...

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116102006263