У кожным імгненні паэзія ёсць,
У кожным здзяйсненні — яе прыгажосць.
У кожнай істоце —
яе
хада,
У кожнай бядоце —
яе
бяда.
Дык, значыць, імгненне —
яно маё,
Дык, значыць, натхненне —
таксама маё!
У кожнай істоце сябе знайду,
У кожнай бядоце — сваю бяду...