У люстэрку старым
Я сябе не пазнаў
Ці туман, ці то дым
Нешта ў ім прыхаваў
У пакоі другім
Нехта свет запаліў
Як віном залатым
Чарку з краем наліў
То не лямпы святло
Гэта сонца ў вакне
Як заходзіць яно
Дык яго не міне
Кветак ў слоік нарвaў
Пах па хаце усёй
Хто мяне сюды зваў
Ды з усёю сям’ёй?
Азірнуўся назад -
Там стаіць хтось яшчэ
Я міргнуў – ды сляза
Праз стагоддзі цячэ…