Калісьці гонар ратавалі шпагай.
Змяніў арыентацыю народ:
Да дасканаласці згубіў ён цягу –
На п'едэстал узведзены даход.
Красуе ў рамах і падман і подласць,
Партрэты злодзеяў, хабарнікаў, мянялаў ...
Аддадзена ў запаснік годнасць,
А ганарлівасцю запаланілі залы..