Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валянціна Осіпава

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Калісьці гонар баранілі шпагай.
Змяніў арыентацыю народ:
да ўзнёслых думак неяк знікла цяга –
на п'едэстал узведзены даход.

Красуе ў рамах і падман, і подласць:
партрэты
хлусаў,
злодзеяў,
мянялаў ...
Запаснікі пакрылі пылам годнасць,
а пыха ліха
карагодзіць ў залах.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Калісьці гонар ратавалі шпагай.
Змяніў арыентацыю народ:
Да дасканаласці згубіў ён цягу –
На п'едэстал узведзены даход.

Красуе ў рамах і падман і подласць,
Партрэты злодзеяў, хабарнікаў, мянялаў ...
Аддадзена ў запаснік годнасць,
А ганарлівасцю запаланілі залы..