У памяць запрасіла год далёкі,
Той майскі дзень…(Я так вясну люблю !)
Як погляд твой – блакітны і глыбокі –
Заставіў сэрца падаць на зямлю.
Твой бляск вачэй і ўзлёт чарнявых веяў,
Спляценне шчырых, сарамлівых слоў–
Мне успамін вярнуў, слязу навеяў.
Як мала трэба… І шчаслівы зноў…
У памяць я вяртаю дзень далёкі
Чвэрць веку ўжо. Як хутка дні ляцяць!
А погляд твой – блакітны і глыбокі–
Зрывае сэрца долу – не ўтрымаць!