Ты думаеш, Нёман, што сонца
твой гон супыняе?
He, стронцый.
Тут жудасны зброд цемнаты.
Заткнулі крыніцам раты.
Жывога цябе пахавалі,
атрутай атруцілі хвалі.
А ты падзяліўся атрутай
з зямелькай, і з плоткай, і з рутай.
Пайшлі, ігнаруючы мутнасць,
бядзе напярэймы, на люднасць!
Ты — супраць вярчэння зямнога,
Я супраць — няпраўды замнога.
З табой неспатольныя ў скрусе,
сасмяглыя па Беларусі.
Абнімеш Радзімы лагчыны,
рванеш з неманіны на волю.
А ў сэрцы самотнай жанчыны
залішне акоўнага болю.