О ноч!
Пазыч сваё крыло –
Я пралячу над сонным садам,
Дзе дрэмле роднае сяло,
Сніць сны пад яркім зоркападам.
Акіну позіркам кусты,
Рачулку плынную прывечу,
Да лавак, стоеных, пустых,
Звяду каханых на сустрэчу.
Пабуду ў зорнай вышыні,
Дзе толькі мужным ёсць дарога,
І апушчуся ля парога
У паўнаўладдзе цішыні.