Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У полі кукурузы

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

З усходу на захад
і з поўдня на поўнач
адна кукуруза,
як быццам учора
Хрушчова Мікіты
пачулі загад.

У моры зялёным,
у моры спакойным,
у цэнтры ягоным
маленькая выспа,
цагляная выспа -
там школа была.

Тут бегалі дзеці,
вясёлыя дзеці,
гадоў, гэтак, дваццаць,
а можа і трыццаць.
Ня ведалі гора,
шчасьліва жылі.

Ды толькі іх вёска,
нібы Атлянтыда,
раптоўна прапала.
Як льдзіна растала,
пад сонцам сьпякотным -
і сьледу няма.

І толькі на полі,
як цмокавы косткі,
ляжаць рэшты школы
сярод кукурузы,
каб помнілі людзі -
тут вёска была.