Адчуваю, што сёньня ўсё зьменіцца,
Рэзка ўгору кар’ера падыміцца,
Бо іду і вакол усё мне праменіцца,
Над палацам наш сьцяг так уздыміцца.
Будуць нам там казаць пра шчасьлівы
Лёс краіны, што толькі палепшыцца.
Каласіцца пачнуць нашы нівы
І ўраджаем усе будуць цешыцца.
Над радамі людзей утраплёных,
Быццам птушка чароўная, будзе лунаць
Наш прыгожы чырвона-зялёны
З пазалотай, як сонейка, сцяг.
Залатыя чатыры вялікія літары –
Наша ўсё на бліжэйшых пяць год.
Буду помніць як нашыя лідары
Абяцалі жыццё без клапот.
Буду помніць я з’езд сорак першы
Што дзявятага снежня прайдзе
Гэта дзень у жыцьці маім лепшы
І аб ім не забыць мне нідзе
Нас мажліва на камеры здымуць,
І БТ нас пакажа для ўсіх.
У рэзыдэнцыі калісь нас прымуць –
Гэта верх імкненьняў маіх.
Ну а вы, апазіцыя гнусная,
“Нашу Ніву” чытайце сваю.
Замаўчыць ваша песенька сумная –
Мы вам хутка аб’явім вайну.