Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У прадчуванні непазбежнага...

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

У прадчуванні непазбежнага,
Малю аб літасці адной:
Каб цвіў чаромхай беласнежнаю
Навокал дзень расстайны мой.
Я адплыву не сіняй поўначчу,
Калі засвеціцца палын,
А ў час світальны, калі поўняцца
Травой і птушкамі палі.
I нада мной адплача чаіца —
Цнатліва-белая ўдава.
Вярбовым дрэўцам увянчаецца
Мая навекі галава.
I, ім адроджаная нанава,
Між бэзу, елак і калін,
Я кожным лісцікам прызнаюся
Табе ў спагадзе, мілы сын.
Зімой — сняжынкамі звінючымі.
Напомню ціха пра сябе,
Вясной — пупышкамі сляпучымі,
Дажджом — у восеньскай журбе.
Прыпамінай мяне пяшчотнаю,
Як промень сонца на шчацэ.
Я шлях твой выслала палотнамі
Начэй бяссонных і ўцех.
Забудзь жа крыўды мімалётныя,
Жыві, і смейся, і спявай,
Бо ласкі дні былі ўмалотныя.
...А я пайшла за небакрай.



Геніяльны верш! Як і -- сама

Геніяльны верш! Як і -- сама аўтарка! Ведаю ейную творчасць.