Ціхі летні вечарок,
Легкі ветра халадок,
і бярозка так пяшчотна абдымае.
Зорак успыхваюць агні,
Я на знічку ў вышыні
Патаемнае жаданне загадаю.
Засталіся дзесь гады
Каля хуткае вады,
і мінулага растала павалока.
і здаецца мне, нібы
Каля ніцае вярбы
Я твае, дзяцінства, чую крокі.
Край любімы, родны мой,
П’ ю салодкі водар твой.
Тут я сэрцам і душой адпачываю.
і куды б мяне ізноў
Шлях жыццёвы ні завёў,
Я з табой сумую, мару і кахаю.