Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

" У сэрцы веска невялічка..."

Сярэдняя: 4.1 (8 галасоў)
"У сэрцы веска невялічка " Дарог у нас было нямала Жыцце насіла і матала Былі чужыя гарады Ляцелі хуценька гады І хоць далека ад радзімы Дамоў вярталі успаміны Пах яблык,скошанай травы Вяселы гоман дзетвары У сэрцы веска невялічка Журчыць у алешніку крынічка Сярод палеў гуляе рэчка Пад дахам ластаўкі гняздзечка Няспешна конік цягне плуг Заве,галекае пастух Паціху гоніць гурт на луг Буслы клякочуць у гняздзе Вярба глядзіцца у вадзе Туман малочны па-над ей Сваей нябачнаю рукой Падхопіць вецер пакрысе У бездань неба панясе Каб зноў праліцца над зямлей Нябеснай летняю вадой Імглою легчы не палеткі Абмыць расою травы ,кветкі Узлятаюць думкі да нябес Ляцяць да тых мясцін дзе рос І гоніць ветрам успаміны У родны кут сваей радзімы. Adidas