Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У Сусвеце, звадкамі расколатам

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

У Сусвеце, звадкамі расколатам,
Мы кахаем, енчым, п’ем віно,
А маўчанне застаецца золатам,
Хоць было ў Пачатку не яно.
Прамаўленне – дзеянне заганнае,
Што вядзе нас праз Дзявяты круг.
Дзіўна хлусяць выпакутаваныя
Думкі, ператвораныя ў гук.

Бачым снег чысцюткі і са скрухаю
Прагнем высі, падаем на дно...
Не ператварыцца пацярухаю,
Тое, што з маўклівым заадно!
I няхай ратуе нас спагадліва
Ў мітусні разбэшчаных размоў
Стрыманае неказанне ладнае
Анікім не вымаўленых слоў.