У тлумачэннях сэнс схаваны,
а словы могуць і забіць.
У пошуках сваёй нірваны
мы можам толькі ў небе быць.
Мелодыі гучаць увосень?
Яны вясною загучаць.
Мы патрабуем, можа, просім,
у Бога лепшымі каб стаць.
А мне аповесці бракуе,
раман не варта пачынаць.
І птушкі над жыцця страхою
спяваюць, голасна крычаць.
Ад страху?
Даруйце.