У вас было такое:
Праб’ецца сонца з хмары,
Кругом шчаслівасць твараў,
А ў сэрцы змрок трывогі,
Нібы твая дарога
Заўжды вядзе ў благое?
У вас было такое:
Нахабнасць бачыш, нізасць,
Раздзьмутую вялікасць,
Якая, пальцам торкні,
Як шарык мыльны лопне,
А ты з ей пра святое?
У вас было такое:
Расінка звісла з ружы,
Сцяжынку пояць лужы,
I лес зялёнабокі
З вясёлкаю высокай
Стаіць як конь з дугою!
У вас было такое?..