У вечар веснавы дымок ледзь кавы ўецца,
Суцішэў дождж, і просінь як адліга.
Вось першая заззяла зорка і, здаецца,
Для аднаго цябе яе святло праліта.
У вечар набрынялы позіркамі й рухам
Няспешна час з табою рушыць побач.
Няўклюдны цень дубоў, ціхмяны і магутны,
Гайдае суразмоўку тваю – роспач.
У вечар мройны, поўны дзіўных рыс,
Цябе пакліча Тагасвецце…
Калі паймчыць да долу Зніч,
І дымок кавы знікне недзе…