Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У якіх краях Зямля Гасподня?

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)

У якіх краях Зямля Гасподня?
Свой погляд кожны бараніць
I супярэчнасць расце штодня
На часткі дзелячы наш від

Я бачыў быт за акіянам
Паўсюль звычайная зямля
Між хрысціянствам і каранам
Малітва чулася мая

Здаецца мне у цэлым Свеце
Мы ўсе павінны быць бліжэй
Жыве ўсё Богам на планеце
Дом Бога больш за ўсіх людзей