Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алег Лялік

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Ёсць месцы, што існуюць для народу
Каб дух айчыны зноў у людзях абуджаць
У іх Дар Божы дае розуму свабоду
І сувязь з продакамі дае нам захаваць



Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Якiя не так шмат людзей ужываюць на зямлi
На блiжнiм усходзе зранку
Амаль пасля свiтанку
Я бачыў як хлапец вiтаў бабулю у двары

Пацалаваў далонь, паклон зрабiўшы нiзкi
Яна рукой кранулася хлапцовай галавы
Яны хутчэй за ўсё былi не у сваяцтве блiзкiм
Але жанчыны блаславення да яго дайшлi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Павага да старэйшых здаўна ёсць на зямлi
Iх бласлаўленне iсцiны дастатак
Якi ўратуе ад напасцяў i вайны



Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)

У якіх краях Зямля Гасподня?
Свой погляд кожны бараніць
I супярэчнасць расце штодня
На часткі дзелячы наш від

Я бачыў быт за акіянам
Паўсюль звычайная зямля
Між хрысціянствам і каранам
Малітва чулася мая

Здаецца мне у цэлым Свеце
Мы ўсе павінны быць бліжэй
Жыве ўсё Богам на планеце
Дом Бога больш за ўсіх людзей