Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Учора і зараз

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Мы прывыклі да ціхага: блат...
Мы плявалі на гучнае: брат!
I грахі залівалі гарэлкай,
Хто з глыбокай пасуды, хто з мелкай.

Мы з работы няслі што маглі,
Хто капейкі, а хто рублі,
Хто цвікоў грамаў сто, хто паўтоны,
Прападалі, бывала, вагоны.

Пра сумленных казалі: «Баран!»,
У паэтах хадзіў графаман.
I пісалі ў пісьме: «Паважаны!» —
Барану, які дыпламаваны.

А сягоння — мы ўсе-ўсе за праўду,
I сумленных нас тысячы. Праўда!
Толькі як распазнаеш, хто ўчора,
А хто зараз няпраўду гаворыць?