Учора мой сусед павесіўся
I сёння, дзе б я не ступіў,
Крычалі усе дрэвы ў лесе мне
Што ён зрабіў, што ён зрабіў
Ляталі птушкі устрывожана
Крылом кранаючы зямлю
З магілы свежаўпрыгожанай
Мне чулісь словы – я люблю
Люблю жыцце, якога зрокся я
Якое быццам не любіў
Жаўрук з нябес ізноў галёкнуўся –
Што ён зрабіў, што ён зрабіў
Што ён зрабіў – крычалі кветачкі
Што на магілцы той ляжаць
Што ён зрабіў – маўчалі дзетачкі
Бо ўжо не здолелі крычаць
Што ён зрабіў – назад не вернецца,
Не знойдзе тое, што згубіў
I ўсё шапоча ў полі дрэўца мне
Што ён зрабіў, што ён зрабіў…