Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Удава вайны.

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

(Прысвячаецца светлай памяці маёй бабулі
Чэчат(Твёрдой)Марыі Васільеўны)

Удава вайны… Я бачыла яе...
На выгляд - невялічкая жанчына,
Руплівая, раней за ўсіх устае,
Каб накарміць дзяцей: дачок і сына…

Умее ўсё: і сеяць, і араць,
Каня лавіць, і запрагаць на пашы,
Капіцы сена босай у брод цягаць
І стомленасці нават не заўважыць...

Пяцёра дзетак на яе спіне,
Няма калі ні плакаць, ні стамляцца.
Загінуў муж, іх бацька, на вайне,
Цяпер адна, прывыкла завіхацца.

Яна не мае права быць слабой.
Забылася, што звалася жанчынай,
Перад вачыма той, апошні бой,
Пад Кёнігсбергам, дзе Васіль загінуў...

Пазней аднапалчанін расказаў,
Як муж яе змагаўся за Айчыну,
Пра перамогу марыў, як чакаў,
Што вернецца ў родныя мясціны.

Убачыць зноў сям'ю сваю і дом,
Мадлодшага ж пакінуў немаўляткай,
Назвалі, як і бацьку, Васілём,
Ужо падрос магчыма, скажа:" Татка!"

Але не даў сустрэцца больш ім Бог.
Напэўна, лёсам так наканавана.
У баі амаль увесь загінуў полк...
У Прусіі Усходняй пахаваны…

І да яе двара бяда дайшла,
Пастукала нясмела паштальёнка
І з вінаватым позіркам увайшла,
Трымаючы, як кулю, пахаронку...

Яна не галасіла, як той звер,
На слончык села моўчкі і застыла.
У яе пяток дзяцей, удава цяпер,
Патрэбна ўдвая, не роспач, сіла!

А плакаць будзе потым, уначы,
Калі паснуць і плач ніхто не ўчуе...
Пагладзіла дачушку па плячы,
Перахрысціла: "Хай іх Бог ратуе"…

Жыццё з тых пор цягнула за дваіх,
Жыла надзеяй, мужа ўсё чакала,
Не верыла паперцы, многа іх
Без звестак на вайне папрападала.

Да Зоські Серады ў Верагі
Вярнуўся муж, праз год ці можа болей,
Калекай, праўда, без адной нагі -
Пазней хоць, але лепей, чым ніколі.

Вось так, спадзеючыся і яна
Жыла, дзяцей на ногі падымала,
Усё сваё жыццё - удава…Адна,
Бо больш нікога ўжо не пакахала…

Сваю любоў, клапоты і цяпло
Яна падаравала нам, нашчадкам,
Каб помнілі заўжды, што войны - зло,
Ад іх жанчыны-удовы плачуць украдкам.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115112900117