смага…смага,
белы свет
у смузе
далёка сцежка,
за спіной
якісьці звер
усё грызе,
і людзьмі заклаў ён дзежкі.
вочы чырванню
ды злосцю
у цемнаце, і днём
гараць
Ён працуе
усё працуе,
каб людзьмі
усё затыкаць…
страх адвечны
сябра ціхі,
ён не можа
нас пакінуць…
гаспадар яго
крывавы
проста так
не можа згінуць.
ніткі белыя,
усе з страху
павуцінне злосці,
цемры…
заплятаюць
і рабуюць
усіх нас
у мёртвых ценях.
і ідзем, куды вядзе
нас,
злы, крывавы
сон…
калі зможам
мы прачнуцца,
тады згіне
Ён…