Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Улагоджаны палеткi...

Яшчэ не ацэнена

Улагоджаны палеткi,
Абмалочаны стагi,
А на ранку – белай кветкай
Выпаў снег на берагi.

Пад снягамi спiць рачулка,
Недакошаны пракос…
Нешта сэрца б’ецца гулка,
iней сыплецца з бяроз...

Цi па тых мы сцежках ходзiм?..
Цi за тым сядзiм сталом?..
Маладзiк на азяродзе –
Цэдзiць зыбкае святло.