Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Умоўнасць.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Умоўнасць.

Укутаю сэрца ў хусцінку,
Што вяжа мне бабіна лета.
Звісаюць на кроснах-галінках
Карункі разнога багета.

Лісток патрымаю за крылы
І выпушчу ў неба, адпраўлю
Да мары, ляці легкакрылы,
Туды, дзе гулліць разнатраўе.

Не веру я ў тое, што згінеш,
Бо вернешся ўвесну пупышкай,
Пялёсткам надзею адчыніш,
Сагрэешся сонечнай успышкай.

І зноў будзеш радаваць вока
Маё і ўсіх, хто разгледзеў
У палёце тваім адзінокім
Умоўнасці сутнасць у свеце.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116010305826