Ax, развярэдзілі
гуслі, жалейкі!
Ад Беларусі знайдзіце мне лекі.
Лекі ад Біскупцаў,
Ведзьмаў і Шчараў.
Лекаў, ратунку
з мінуўшчыны чараў.
Важкасці, сталасці!
Вырвацца, вырасці
ад цеплыні, адкрытасці, шчырасці,
ад захмялення з бядрынцу і мяты,
ад галашэння над стрэшкаю хаты.
Ой, адпусціце мяне на зары.
He разглядзела навокал зямлі.
He зазірнула далёкім у вочы.
Што за характар
здзічэлы, як воўчы?
Што за натура,
што за пакута?
Чым я да роднага краю прыкута?