Усё забудецца, ты толькі не сумуй,
І з песняй прачынайся кожны ранак.
Дарэмна не хвалюйся, не турбуй,
Загоіцца праз час і гэта рана.
Даруй людзям за тое, што было,
За тое, што не здолелі убачыць
Душы пяшчоту, ласку і святло,
У іх не было выбару, не іначай.
Тым, хто калісці проста не дайшоў
Да мэты сваёй, мары яснавокай,
Тым, для каго жыццё не проста шоў,
Хто з цеплынёй глядзіць у будучынь далёка.
Трымайся побач, будзь усёй душой,
Усім сэрцам стань адданай той асобе,
Хто бараніць твой будзе супакой,
Хто не пакіне ў шчасці і хваробе.