Нячэпаны яго рукою
Каторы год. Каторы год
Зароствае буйнай травою
Задзірванелы сад, гарод.
і гаспадыня парашыла,
Што трэба ўчастак ускапаць,
Па ўсім участку пахадзіла
і моўчкі пачала капаць.
і зацікавіла івана,
Аж мучыць пачало яго:
- Чаму ж ўзялася так старанна,
Хіба рабіць няма чаго?
- Гарэлку летась тут схавала...
і трэба ж быць такой бядзе:
Аж тры бутэлькі закапала,
Забылася ... дакладна дзе.
Схапіў іван рыдлёўку ў рукі,
Пачаў варочаць дзірваны,
Тры дні капаў, аж гнуўся крукам,
Усё карцела - дзе ж яны?
Перакапаў участак адмыслова,
Увесь з рыдлёўкай абышоў,
Усё агледзеў шматразова -
Нідзе гарэлкі не знайшоў.
і жонка тут пабедавала,
Што нехта бачыў, нехта знаў,
Што тут закопвала, хавала,
Што ўсе бутэлькі нехта ўкраў.
Схітрыла так яго кабета,
Каб бачыць вынік, на разлік:
Шукаючы гарэлку гэтак
Участак ускапаў мужык.
1974