Край мой родны,скажу без падману:
Куды б сцежкі твае ні вялі,-
Я душой прыкіпеў да Ашмянаў,-
Няма лепшай на свеце зямлі!
Тут я рос і дужэў,і вучыўся.
Тут любіў,тут любілі мяне.
Каб з Ашмянамі я разлучыўся…
-На такое ніхто не змане!
Мілы горад,дзе добрыя людзі,
Ты заўсёды у сэрцы маім.
Толькі тут я на поўныя грудзі
Магу дыхаць паветрам тваім.
Родны кут свой,зямельку святую
Слаўлю працай,ад бед берагу.
Толькі тут юбілеі святкую –
Без Ашмянаў я пець не магу.
Любы горад,красуй у стагоддзях!*
Разрастайся увысь і ушыр.
Хай заўсёды тут людзі знаходзяць
Толькі радасць,каханне і мір!
-------------------------------------
* Гэты мой радок выбіты на юбілейным
камені-знаку да 665-годдзя г.Ашмяны.